Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Беларуская мова

04.05.2020

 

                             Маршрутны ліст аддаленага навучання вучня

 

Паважаны вучань! Гэты маршрутны ліст дапаможа табе засвоіць праграмны матэрыял, праверыць свае веды па тэме, падкажа дадатковыя крыніцы інфармацыі, у тым ліку і інтэрнет-рэсурсы. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, ты можаш звярнуцца да мяне. Жадаю поспехаў!

 

Прадмет

Беларуская мова

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Скіпар Таццяна Барысаўна

Падручнік

Беларуская мова 11 клас

Тэма ўрока

Кантрольны пераказ

Прозвішча, імя вучня

(запаўняецца вучнем)

 

 

ЗМЕСТ УРОКА

 

Парадак дзеянняў

Рэсурсы

(запаўняецца настаўнікам)

Выкананне

(запаўняецца вучнем)

Практычная частка

Рыхтуемся да выпускнога экзамену па беларускай мове

 

Зваротная сувязь

ад настаўніка

Запоўні маршрутны ліст у электронным выглядзе і адпраў мне на праверку на электронную пошту: tatyana_skipor@mail.ru. Калі ў цябе няма такой магчымасці, сфатаграфуй усе выкананыя табой заданні ў сшытку і адпраў мне на праверку з дапамогай viber (вайбер). Жадаю поспехаў!

Калі ўзніклі пытанні

Кантакты настаўніка для зваротнай сувязі +375 29 7212825


25.04.2020

11 клас беларуская мова

Тэма: Сінтаксічныя прыметы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі.

Вучні павінны ведаць:

сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі частак, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні.

Вучні павінны ўмець:

складаць тэксты з выкарыстаннем сказаў з рознымі відамі сувязі частак; правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Выканайце тэставае заданне па пройдзенай тэме:

Суаднесці тып прапанаваных сказаў і віды сувязі ў іх.

1. Складаназлучаны сказ.

2. Складаназалежны сказ.

3. Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі.

4. Бяззлучнікавы сказ.

А. Бяззлучнікавая сувязь.

Б. Падпарадкавальная сувязь.

В. Злучальная сувязь.

Г. Розныя віды сувязі.

1. Заўжды ён баяўся, каб сіла абставін не загнала яго ў кут без якой магчымасці выйсця або адступлення.

2. Калі ўзышло сонца, мы заўважылі, што апынуліся ў зусім незнаёмых мясцінах.

3. Я тое аддаю, што сам люблю, і аддаю без выгады ніякай, і ў сэрцы адгукаецца падзякай дабро, якое некаму раблю.

4. Полымя ўспыхнула ярчэй, і з трэскам пабег агонь па ламаччы.

5. Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці.

Зверцеся з адказамі:

Адказы: 1—В—4; 2—Б—1; 3—Б—2; 4—А—5.

 

Якія пазіцыі засталіся не выбранымі вамі? Чаму?

 

2.Актуалізуйце свае веды па тэме (пры неабходнасці) з тэарэтычным матэрыялам параграфа 19 падручніка .

 

3.Выпішыце з практыкавання 192 сказы з рознымі відамі сувязі, пабудуйце іх схемы.

 

  1. Выканайце тэст «Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак»

1. У складаным сказе з рознымі відамі сувязі можа быць:

а) тры часткі;

б) дзве часткі;

в) чатыры і больш частак.

2. Дапісаць неабходны варыянт.

У складаных сказах камбінаванай будовы часткі могуць быць звязаны:

а) злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю;

б) падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю;

в) злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю;

г) _______________ (свой варыянт).

3. Выбраць з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.

а) Тут, дзе вучыўся і араць, і сеяць, адкуль панёс і песню ў свет сваю, я з пасівелай галавой стаю і слухаю асін журботны шэлест.

б) Тое, што дарога аказалася зусім без следу, хоць і давала нагам працы, але засцерагала ад нечаканасцей: наўрад ці хто будзе пільнаваць іх тут, у гэтай глушэчы.

в) Дзень выдаўся цёплы, па-красавіцку прыпякала сонца, але быў моцны вецер.

г) Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы.

д) І хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор.

4. Скласці з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі і запісаць. Расставіць знакі прыпынку.

Месяц, відаць, ужо ўзышоў. Але ён не мог прабіцца праз хмары. Хмары завесілі небасхіл.

5. Пабудаваць схему сказа.

 

Мяркуем, што пасля выканання заданняў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі будуць вам простымі ў разуменні. Жадаем поспехаў!