Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Беларуская літаратура

07.05.2020

08.05.2020

Маршрутны ліст аддаленага навучання вучня

Паважаны вучань! Гэты маршрутны ліст дапаможа табе засвоіць праграмны матэрыял, праверыць свае веды па тэме, падкажа дадатковыя крыніцы інфармацыі, у тым ліку і інтэрнет-рэсурсы. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, ты можаш звярнуцца да мяне. Жадаю поспехаў!

Прадмет

Беларуская літаратура, 6 клас

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Скіпар Таццяна Барысаўна

Падручнік

Беларуская літаратура 6 клас

Тэма ўрока

Янка Маўр “Багіра”. Кампазіцыя літаратурнага твора

Прозвішча, імя вучня

(запаўняецца вучнем)

ЗМЕСТ УРОКА

Парадак дзеянняў

Рэсурсы

(запаўняецца настаўнікам)

Выкананне

(запаўняецца вучнем)

Тэарэтычная частка

Апавяданне – гэта невялікі твор, у якім расказваецца, як правіла, пра адзін вызначальны выпадак з жыцця чалавека.

Адзнач знакам «+» матэрыял, з якім пазнаёміўся (лася)

Практычная частка

1.Прачытай апавяданне.

2.Падрыхтуй вусную замалёўку на адну з тэм: «Лёс Багіры», «Які жыццёвы ўрок атрымалі людзі ад Багіры?»

3. Прачытай артыкул «Пра кампазіцыю» (с. 252-254). Адкажы на пытанні на с. 254.

Адзнач знакам “+” пытанні, на якія адказаў

Зваротная сувязь

ад настаўніка

Запоўні маршрутны ліст у электронным выглядзе і адпраў мне на праверку на электронную пошту: tatyana_skipor@mail.ru. Калі ў цябе няма такой магчымасці, сфатаграфуй усе выкананыя табой заданні ў сшытку і адпраў мне на праверку з дапамогай viber (вайбер). Жадаю поспехаў!

Дзякую за працу!

01.05.2020

Беларуская літаратура

6 клас

-         Тэма ўрока: Алесь Жук. “Стары бабёр” (урывак з аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля”).

Што патрабуецца ведаць:

-         Змест твора.

Што патрабуецца ўмець:

-         Прыгадаць гісторыю старога бабра.

-         Абмяркоўваць апісаныя падзеі.

-         Звярнуць увагу на адухоўленасць бабра, адносіны аўтара да свайго персанажа.

-         Выразна чытаць твор.

Указанні па ходу работы:

  1. Прачытай апавяданне А. Жука “Стары бабёр”.
  2. Вусна адкажы на пытанні. Правер сябе.

1)    Хто з'яўляецца галоўным персанажам твора?

2)    Чаму бабёр адправіўся ў вандроўку?

3)    Чаму толькі стары бабёр мог прывесці сям'ю на спрадвечнае месца?

4)    Чаму бабры пакінулі сваю радзіму?

5)    Да якіх змен у прыродзе прыводзіць меліярацыя?

6)    Якой уяўлялася старому бабру радзіма?

7)    Ці заўважыў ты сувязь паміж бабром і чалавекам?

8)    Навошта аўтар згадвае ў творы, што бабёр можа хадзіць?

9)    Чаму ў час вандроўкі ў бабра ўзнікаюць страхі?

10)          Чаму бабёр так верыць у сілу вады? (“Стары бабёр з палёгкаю ўздыхнуў – след вады не абмане, прывядзе да вады”.)

11)          Што адчувае бабёр, калі знаходзіць возера?

12)          Ці ўдалося старому бабру прывесці на новае месца сваю сям'ю?

13)          Якую думку хацеў данесці да чытача аўтар?

  1. Выпішы ў сшытак вобразна-выяўленчыя сродкі, якімі насычана апавяданне. Дашлі настаўніку.

  1. Дамашняе заданне.

Перачытай пейзажныя замалёўкі, якія табе найбольш спадабаліся. Падрыхтуй свой малюнак прыроды (ілюстрацыю) да тэксту, дай яму назву (па жаданні).

Маршрутны ліст аддаленага навучання вучня

Паважаны вучань! Гэты маршрутны ліст дапаможа табе засвоіць праграмны матэрыял, праверыць свае веды па тэме, падкажа дадатковыя крыніцы інфармацыі, у тым ліку і інтэрнет-рэсурсы. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, ты можаш звярнуцца да мяне. Жадаю поспехаў!

Прадмет

Беларуская літаратура

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Скіпар Таццяна Барысаўна

Падручнік

Беларуская літаратура 6 клас

Тэма ўрока

Іван Пташнікаў “Алені”

Прозвішча, імя вучня

(запаўняецца вучнем)

ЗМЕСТ УРОКА

Парадак дзеянняў

Рэсурсы

(запаўняецца настаўнікам)

Выкананне

(запаўняецца вучнем)

Тэарэтычная частка

Апавяданне – гэта невялікі твор, у якім расказваецца, як правіла, пра адзін вызначальны выпадак з жыцця чалавека.

Адзнач знакам «+» матэрыял, з якім пазнаёміўся (лася)

Практычная частка

Прачытай другую палову твора (с. 238-250).

Адкажы на пытанні:

  1. Хто з герояў выяўляе гуманныя адносіны да прыроды?
  2. Як удзельнічаюць малюнкі прыроды ў сюжэце апавядання?
  3. Прасачы, як паказвае пісьменнік перажыванні Іркі.
  4. Якімі сродкамі перадае пісьменнік душэўны стан дзяўчынкі ў крытычны момант?

Адзнач знакам “+” пытанні, на якія адказаў

Правер сябе

Правер свае веды. Адкажы на пытанні 5-11

(с. 251)

Зваротная сувязь

ад настаўніка

Запоўні маршрутны ліст у электронным выглядзе і адпраў мне на праверку на электронную пошту: tatyana_skipor@mail.ru. Калі ў цябе няма такой магчымасці, сфатаграфуй усе выкананыя табой заданні ў сшытку і адпраў мне на праверку з дапамогай viber (вайбер). Жадаю поспехаў!

Калі ўзніклі пытанні

Кантакты настаўніка для зваротнай сувязі +375 29 7212825

Дзякую за працу!

24.04.2020

Маршрутны ліст аддаленага навучання вучня

Паважаны вучань! Гэты маршрутны ліст дапаможа табе засвоіць праграмны матэрыял, праверыць свае веды па тэме, падкажа дадатковыя крыніцы інфармацыі, у тым ліку і інтэрнет-рэсурсы. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, ты можаш звярнуцца да мяне. Жадаю поспехаў!

Прадмет

Беларуская літаратура

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Скіпар Таццяна Барысаўна

Падручнік

Беларуская літаратура 6 клас

Урок №

тэма ўрока

Урок 54

Тэма: Іван Пташнікаў “Алені”

Мэта ўрока

Ты пазнаёмішся з часам і месцам дзеяння, падзеямі, героямі апавядання

Прозвішча, імя вучня

(запаўняецца вучнем)

ЗМЕСТ УРОКА

Парадак дзеянняў

Рэсурсы

(запаўняецца настаўнікам)

Выкананне

(запаўняецца вучнем)

Тэарэтычная частка

Апавяданне – гэта невялікі твор, у якім расказваецца, як правіла, пра адзін вызначальны выпадак з жыцця чалавека.

Адзнач знакам «+» матэрыял, з якім пазнаёміўся (лася)

Практычная частка

Прачытай першую палову твора (с. 230-237).

1. Раскажыце пра галоўнага героя апавядання (хто ён, яго ўзрост, знешнасць, інтарэсы).

2. Пры якіх умовах і калі ўпершыню Ірка сустрэлася з аленямі?

Выразнае чытанне вучнем апісання лясных прыгажуноў. Ад слоў: «Іх было чацвёра…» да слоў: «… і хутка схаваліся у бярэзніку». «Пярэдні быў з рагамі… збіўшыся ў кучку».

Пасля чытання тэксту адзнач майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобраза аленяў і звярні ўвагуна мастацкую выяву аленяў (с. 245), параўнай майстэрства пісьменніка і майстэрства мастака.

3. Чаму пры першай сустрэчы дзяўчынка назвала аленяў «сваімі»?

Адзнач знакам “+” пытанні, на якія адказаў

Правер сябе

Правер свае веды. Адкажы на пытанні 1-4