Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Беларуская літаратура

   07.05.2020                       Маршрутны ліст аддаленага навучання вучня

 

 

Прадмет

Беларуская літаратура, 8 клас

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Скіпар Таццяна Барысаўна

Падручнік

Беларуская літаратура 8 клас

Тэма ўрока

К. Крапіва. Байкі “Дыпламаваны баран” і “Ганарысты парсюк”

Прозвішча, імя вучня

(запаўняецца вучнем)

 

 

ЗМЕСТ УРОКА

 

Парадак дзеянняў

Рэсурсы

(запаўняецца настаўнікам)

Выкананне

(запаўняецца вучнем)

Тэарэтычная частка

Патрэбна засвоіць:

Што такое байка (с.239), алегорыя (с. 240).

 

Адзнач знакам «+» матэрыял, з якім пазнаёміўся (лася)

Практычная частка

С.236-237.

1) Навучыся выразна чытаць байкі Кандрата Крапівы“Ганарысты парсюк” і “Дыпламаваны баран”.

2) Папрацуй па пытаннях пасля кожнай байкі.

 

 

Правер сябе

Байку “Дыпламаваны баран” вывучы на памяць. Дашлі відэа свайго адказу настаўніку да 14.05.2020.

 

Зваротная сувязь

ад настаўніка

Запоўні маршрутны ліст у электронным выглядзе і адпраў мне на праверку на электронную пошту: tatyana_skipor@mail.ru. Калі ў цябе няма такой магчымасці, сфатаграфуй усе выкананыя табой заданні ў сшытку і адпраў мне на праверку з дапамогай viber (вайбер). Жадаю поспехаў!

Калі ўзніклі пытанні

Кантакты настаўніка для зваротнай сувязі +375 29 7212825

                                                                       Дзякую за працу!                

 

 


30.04

Беларуская літаратура

8 клас

Тэма ўрока: Аркадзь Куляшоў. “Маці”

 

Што патрабуецца ведаць:

-         Што такое балада.

Што патрабуецца ўмець:

-         Умець вызначаць галоўную думку тэксту.

-         Умець ужываць у выказванні літаратуразнаўчыя тэрміны.

-         Умець вызначаць сувязь літаратурнага твора з народным фальклорам.

 

Указанні па ходу работы:

Перад сэрцам матулі, перад марай матулі

Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,

Нібы ветрам, развеяла лютую зграю,

Тую сілу варожую, што гразілася краю.

Кастусь Кірэенка.

 

1. Запішыце ў сшытак тэму ўрока.

2. Пазнаёмцеся з артыкулам «Балада» (с. 235—236 вучэбнага дапаможніка)

3. Каб узмацніць выразнасць балады, аўтар выкарыстоўвае мастацка-выяўленчыя сродкі. Знайдзіце і назавіце іх.

Сродак мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Стадыі развіцця канфлікту атрымалі назву сюжэтных элементаў. Да іх адносяцца экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка. Вызначце ў вершы А. Куляшова названыя сюжэтныя элементы, падмацаваўшы іх адпаведнымі цытатамі з твора.

Сюжэтны элемент

Цытаты з тэксту

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Усходняя мудрасць гаворыць: «Бог не можа клапаціцца аб кожным, таму ён прыдумаў маці». Якім чынам дадзеныя словы могуць быць аднесены да балады А. Куляшова «Маці»?________________________________________

_________________________________________________________________

_________________________________________________________________

6. Выканайце тэставае заданне (пісьмова).

1. На якім з фотаздымкаў Аркадзь Куляшоў?

   

а)      б)         

2. Што характэрна для балады як жанру літаратуры?

а) Наяўнасць алегорыі, выкрывальнага смеху;

б)наяўнасць сюжэта, драматызм і напружанасць дзеяння, трагічнаяразвязка, паэтызацыя гераічнай асобы, наяўнасць мастацкіх сродкаў;

в) дасціпнае адлюстраванне адмоўных з’яў.

3. Балада А. Куляшова «Маці» прысвечана:

а) гераічнаму ўчынку маці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

б) трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны;

в) салдатам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

4. Цэнтральны вобраз твора:

а) салдат;

б) маці;

в) крывавая бітва.

5. Аснову балады складае:

а) чаканне маці свайго сына;

б) вяртанне сына «па дарозе з паходу дахаты»;

в) размова маці з дарогай і каменем.

6. Што робіць маці для таго, каб «сына праводзіўшы з хаты», дачакацца яго прыходу?

а) Кожны дзень палівае «камень шчарбаты» вадой;

б) на шчасце і ўдачу сее зярняты;

в) вядзе размову са знаёмай дарогай.

7. Ідэя балады А. Куляшова:

а) цяжкае, пакутлівае чаканне сына з вайны;

б) непераможнасць мацярынскага сэрца, душы, яе самаахвярнасць,гатоўнасць у любы момант засланіць сваё дзіця ад бяды і небяспекі;

в) вайна нясе трагедыю ўсім, асабліва жанчынам-маці, у якіх на вайнегінуць дзеці.

8. Сімвалам чаго ў баладзе выступае камень?

а) Пакут, гора, бед;

б) жыцця;

в) перамогі.

9. Якія эмоцыі выклікае балада А. Куляшова «Маці»?

а) Радасць;

б) заспакаенне;

в) сум, журбу.

  1. Даякогафальклорнага творапазмесценабліжанабалада А. Куляшова«Маці»?

а) Народнай песні;

б) казкі;

в) міфа.