Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Фізіка

Маршрутны ліст

Настаўнік: Первяненак В.В.
Прадмет: фізіка
Клас: 7
Дата: 23.04.2020
Тэма:Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме "Ціск"

Пры вывучэнні тэмы табе спатрэбіцца:
-паўтарыць §28-35,
-ведаць адзінкі вымярэння ціску,
-ведаць формулы для разліку ціску цвердых цел і гідрастатычнага ціску,
-праверыць узровень савіх вучэбных дасягненняў праз выкананне тэсту па дадзенай тэме.

Указанні для работы:
1. Паўтары адзінкі вымярэння і формулы для разліку ціску цвердых цел і вадкасцей.
2. Перавядзі адзінкі вымярэння ціску:
а)Выразіце ў міліметрах ртутнага слупка (мм рт.сл.) ціск 100 кПа.
б)Выразіце ў паскалях наступныя ціскі: 10 мм.рт. сл., 740 мм рт.сл.
в)Артэрыяльны ціск крыві здаровага чалавека змяняецца ад 80 мм. рт. сл. да 120 мм. рт. сл. Перавядзіце гэтыя значэні ціску ў паскалі.
3. Выканай самастойную работу
Самастойная работа
Ціск
1. Асноўнай адзінкай плошчы апоры ў СІ з’яўляецца:
А) 1 мм2 Б) 1 см2 В) 1 дм2 Г) 1 м2
2. Вызначце вышыню ўзроўню вады ў воданапорнай вежы, калі манометр каля яе дна паказвае ціск 220 кПа.
3. Для чаго пры вытаскванні цвікоў са адштукатуранай сцяны або дошкі падкладаюць пад клешчы жалезную палоску або дошчачку?
4. Такарны станок масай 400 кг абапіраецца на фундамент чатырма ножкамі. Вызначце плошчу адной ножкі, калі ціск стенкі на фундамент 2 Мпа.
5. Медны цыліндр вышынёй 3 см аказвае такі ж ціск на гарызантальную паверхню, як і алюміневы. Вызначыце вышыню алюмініевага цыліндра, калі вядома, што плошчы асновы цыліндраў аднолькавыя. Шчыльнасць медзі 8900 кг/м3, а шчыльнасць алюмінія 2700 кг/м3.