12.05.2020
Віцебская вобласць.
Чытаць § 45, глядзець відэа і адказаць пісьмова ў рабочыя сшыткі на пытанні № 1 і № 5, с.227
https://www.youtube.com/watch?time_continue=6&v=N9DwrxTaGBg&feature=emb_logo
05.05.2020
9 кл. Брэсцкая вобласць §44
Чытаць § 44 і глядзець відэа.
https://www.youtube.com/watch?v=GlFAjCPL33w&feature=emb_logo
Практычная работа № 9
Комплексная характарыстыка
Баранавіцкага раёна па плану
Мэта: удасканальваць уменне даваць комплексную фізіка-геаграфічную характарыстыку тэрыторыі; замацаваць уменне самастойна карыстацца тэматычнымі картамі, атласам і матэрыяламі вучэбнага дапаможніка.
Абсталяванне: тэматычныя карты, матэрыял вучэбнага дапаможніка, краязнаўчы матэрыял.
Ход работы:
- Геаграфічнае становішча:
- Плошча.
- Межы.
- Утварэнне раёна. У сучасных межах з 25.12.1962 г.
- Тэктоніка і геалагічная будова. Змяшчаецца ў межах Рускай пліты Усходне - Еўрапейскай платформы, крышталічны фундамент прыўзняты, што адпавядае Беларускай антэклізе ;
- Глыбіня залягання крышталічнага фундаменту. Да 0,25 км;
- Уздзеянне зледзяненняў.
- Рэльеф.
- Карысныя выкапні.
- Клімат:
- Сонечная радыяцыя. З паўднёвага - захаду памяншаецца на паўночны - ўсход, 3800-3950 Дж/кв.м
- Тэмпература.
- Ападкі
- Працягласць вегетатыўнага перыяду.
- Унутраныя воды:
- Да якога басейна адносяццарэкі.
- Азёры і вадасховішчы.
- Глебы:
- Асноўныя тыпы.
- Механічны склад. Пераважаюцьлёгкія марэнныя суглінкі на поўначы, супесі і нават пяскі - на поўдні
- Расліннасць:
- Лясістасць.
- Тыпы расліннасці.
- Заагеаграфічны раён Цэнтральны ці Палескі ў залежнасці ад размяшчэння, с.23 атласа.
- Прыродаахоўныя аб’екты.
- Населеныя пункты Баранавічы, гарадскі пасёлак Гарадзішча і 236 сельскіх населеных пунктаў. Некаторыя з іх маюць статус аграгарадка з 2007г.
- Колькасць насельніцтва.
- Этнічны і ўзроставы склад.
- Шчыльнасць насельніцтва.
- Прамысловасць.
- Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі.
- Транспарт.
- Падвесці вынік.
Пакажыце, як чалавек уздзейнічае на прыроду і магчымасці яе гаспадарчага выкарыстання людзьмі, на прыкладзе сваёй мясцовасці.
21.04.2020г.§44 “Брэсцкая вобласць” – чытаем. Вусна адказваем на пытанні ў канцы §.
https://youtu.be/dDJrmICk_T4
14.04.2020г.§43 –чытаем, а потым выконваем пр. работу. Практычная работа № 8 “Нанясенне на к/карту (контур) аб’ектаў інфраструктуры, СЭЗ і Еўрарэгіёнаў”
Ход работы
Хто жыве блізка можа ўзяць к/карты, атласы і сшыткі для пр. работ у настаўніцкай. Астатнім выконваць на лістах з дапамогай контура РБ.
- На к/карту с.26 ці контур нанесці : а)СЭЗ (іх 6); б)Еўрарэгіёны ( Днепр,Бел.Пушча, Нёман, Буг, Азёрны край) + Парк высокіх тэхналогій (Мінск),кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” (Смалявіцкі раён); в) аўтамагістралі і чыгункі міжнароднага значэння № 2 і № 9; г) нафта - і газаправоды.
- Стрэлкамі ўказаць асноўныя напрамкі грузапатокаў
- Роля СЭЗ і Еўрарэгіёнаў у гаспадарцы краіны