Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

04.05.2015

Флэш-моб “70 гадоў міру!”

Флэш-моб “70 гадоў міру!”

У рамках школьнага патрыятычнага праекта “Мы памятаем! Мы ганарымся!” 4 мая вучні школы, члены ГА “БРПА” і “БРСМ” прынялі ўдзел у флэш-мобе “70 гадоў міру!”.

Празвінеў званок пасля другога ўрока, і вучні пакінулі свае вучэбныя кабінеты для таго, каб ва ўмоўным месцы сфарміраваць Вялікую сямідзясятку — запаветную лічбу цяперашняга юбілея Перамогі. Вучні прынялі ўдзел у такім мерапрыемстве першы раз, выказвалі задавальненне ад таго, што адчулі сябе часткай вялікага маладзёжнага патрыятычнага руху ў дні святкавання самага шрокамаштабнага юбілею ў краіне.

У рамках дадзенага праекта ў школе плануецца правесці 7-8 мая флэш-акцыю “Дзякуй вам, салдаты Перамогі!”, падчас якой на ватмане ў холе школы вучні і педагогі змогуць выказаць удзячнасць усім, хто прынёс нам Вялікую Перамогу.