Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Цели и задачи

Мэта: удасканаленне адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі вучняў праз інтэлектуальнае, маральнае, фізічнае развіццё сацыяльна паспяховай, ідэйна-ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай і здольнай да самарэалізацыі ў сучасным грамадстве.


Задачы:
1. працягваць удзел у рэспубліканскім эксперыментальным праекце “Апрабацыя мадэляў кіравання якасцю адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”;
2. працягваць работу па абнаўленні метадычнай базы прадметных кабінетаў, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы ўцэлым як асноўны рэсурс павышэння якасці адукацыі за па-забюджэтныя сродкі і сродкі апякунскага савета.
3. працягваць работу па адпрацоўцы прабелаў у ведах вучняў на падтрымліваючых і стымулюючых занятках, актывізаваць работу па рэалізацыі творчых здольнасцей вучняў упрацэсе даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху праз прафесійны рост настаўнікаў, актывізацыю іх творчага патэнцыялу, павышэнне эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў.
4. забяспечыць якасную падрыхтоўку выпускнікоў да выніковай атэстацыі, удасканаліць кантрольна-ацэначную дзейнасць настаўнікаў-прадметнікаў;
5. забяспечыць якаснае метадычнае суправаджэнне працэсу арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
6. працягваць фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
7. прадоўжыць работу з вучнямі і бацькамі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, забяспечыць якасную работу па абароне правоў непаўналетніх;
8. прадоўжыць работу па распаўсюджванню педагагічнага вопыту ў сродках масавай інфармацыі, матываваць педагогаў на здачу кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю;
9. удасканаліць работу па развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнню якасці адукацыі;
10. удасканаліць сістэму профільнага навучання праз выкарыстанне рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, аказанне платных паслуг у сферы адукацыі.