Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Архив новостей

11.08.2022

У рамках Усебеларускай моладзевай экспедыцыі "Маршрутами памяти. Маршрутами единства", вучні "Сталовіцкай сярэдняй школы" паўдзельнічалі ў экскурсіі на тэму: "Мая вёсачка - кропелька Беларусі"

У ходзе экскурсіі вучні наведалі царкву святога Аляксандра Неўскага. Па фотаздымках і дакументах, якія прадэманстраваў святар Бяльчыцкі Фёдар Канстанцінавіч, прасачылі змены ў гісторыі царквы, а таксама мелі магчымасць дакрануцца да царкоўных званоў.
Далей вучні прайшлі да памятнага знака бітвы канфедэратаў паміж М. К. Агінскім і А. Суворавым, пры дапамозе кнігі "Памяць" і карты боя (карта з краязнаўчага музея города Слоніма) знайшлі месца бітвы і аднавілі падзеі 1771 года.
На брацкай магіле ўзгадалі асаблівасці нацысцкай палітыкі, некаторыя факты з гісторыі вёскі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
У касцёле, некаторыя вучні былі ў першыню. Іх вельмі зацікавілі архітэктурна-мастацкія асаблівасці будынка. Была агучана інфармацыя аб гісторыі і цікавых фактах.