Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

17.11.14

Вынікі тыдня замежнай мовы

ТЫДЗЕНЬ ЗАМЕЖНАЙ МОВЫ

10-15 ЛІСТАПАДА 2014 ГОДА

 

Кожны год тыдзень замежнай мовы ў нашай   школе суправаджаецца правядзеннем пазакласных мерапрыемстваў у 3-11 класах. У гэтым навучальным годзе тыдзень замежнай мовы ў нашай школе пачаўся з правядзення займальных інтэрактыўных перапынкаў.

Вучні 3-6 і 7-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у выкананні займальных інтэрактыўных заданняў, якія ім прапанавалі настаўнікі англійскай мовы Гардзейка Марыя Віктараўна і Тукай Яна Сяргееўна.

 

11 ЛІСТАПАДА АДБЫЛАСЯ

ЭСТАФЕТА «MERRY ENGLISH SPORT LAND»

сярод каманд вучняў 5 і 6 класаў

Ужо другі год вучні з ахвотай прымаюць удзел у дадзенай гульні-эстафеце – загадзя рыхтуюць цікавыя назвы каманд, плакаты, форму ўдзельнікаў, візітоўкі.

Гульня праходзіла у сяброўскай атмасферы з пачуццём сапраўднага каманднага духу і жаданнем быць першымі. Удзельнікі з задавальненнем выконвалі спартыўныя ўмовы эстафеты і займальныя заданні па англійскай мове.

Пераможцай стала каманда шасцікласнікаў “MilkyWay”

 

12 ЛІСТАПАДА вучні 3-4 класаў сустрэліся на гульні Займальная вясёлка.

Чатыры каманды малодшых навучэнцаў англійскай мовы спаборнічалі за права атрымаць вышэйшую адзнаку і прыз за першае месца.

Перамаглі вучні з каманды капітана Я. Несцяровіча – вучня 4 класа

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве

 

13 ЛІСТАПАДА АДБЫЛАСЯ ГУЛЬНЯ
«LETSPLAYCROCODILE»

сярод каманд вучняў 7 і 8 класаў

Удзельнікі з захапленнем і яркім пачуццём спаборніцтва праходзілі этапы гульні, паказваючы жэстамі словы-заданні. Высветлілася, што не самым лёгкім заданнем з’яўляецца паказаць такія словы як вечар, раніца, атлетыка, сок, рабочы, бізнесмен, муж, месяц і г.д.

Але больш паспяховай аказалася зладжанасць работы каманды васьмікласнікаў, якія і сталі пераможцамі ў гульні.

 

14 ЛІСТАПАДА вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у інтэлект-шоу“Поле цудаў”.

У гэтым годзе гульня праходзіла па тэме “Брытанскія святы”. Асноўнай мэтай мерапрыемства былі актуалізацыя і авалодванне ведамі сацыякультурнага характару па тэме “Брытанскія святы”. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы і задавальненне ад прыемнай атмасферы пазакласнага мерапрыемства.

 

15 ЛІСТАПАДА вучні 7-8 класаў адправіліся ў “Падарожжа па англамоўных краінах”.

Віктарына-падарожжа аб’яднала каманды вучняў, якія ведаюць, у якіх краінах англійская мова з’яўляецца афіцыйнай, з якіх частак складаецца Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і дзе жыве амерыканскі прэзідэнт. Таксама вучні паспрабавалі знайсці ў роднай мове эквіваленты англійскіх прыказак і прачытаць скарагаворкі на англійскай мове, а на карце Вялікабрытаніі – адзначыць найбольш вядомыя брытанскія гарады.