Алгарытм здачы, захоўвання і выдачы мабільных тэлефонаў у
ДУА “Сталовіцкая сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна
1. Здача мабільных тэлефонаў
- Да пачатку вучэбных заняткаў у 8:50 вучні падаюць мабільныя тэлефоны класнаму кіраўніку або дзяжурнаму настаўніку.
- Тэлефоны падаюцца выключанымі або ў рэжыме "самалёт".
- Збортэлефонаў ажыццяўляецца класным кіраўніком або дзяжурным настаўнікамз фіксацыяй у спецыяльным журнале аб здачы тэлефона ў скрыні з ячэйкамі.
2. Захоўванне
- Тэлефоны здаюцца дзяжурнаму настаўніку ў спецыяльна абсталяваную шафу, якая знаходзіцца ў настаўніцкай.
- Ключ ад шафы знаходзіцца ў кабінеце намесніка дырэктара.
3. Выдача мабільных тэлефонаў
- Выдача тэлефонаў ажыццяўляецца класнымі кіраўнікамі, пры неабходнасці дзяжурнымі настаўнікамі з фіксацыяй у спецыяльным журнале аб выдачы.
4. Асаблівыя выпадкі
- У выпадку неабходнасці тэрміновага выкарыстання тэлефона (медыцынская прычына, сямейная сітуацыя) вучань звяртаецца да класнага кіраўніка або дзяжурнага настаўніка.
- Абмежаванне на выкарыстанне мабільных тэлефонаў не распаўсюджваецца на вучняў пры наяўнасці адпаведных медыцынскіх паказанняў па жыццезабеспячэнні.
