Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

28.01.19

Гульня па станцыям “Хто лепш ведае англійскую мову”

 Пазакласная работа па англійскай мове з'яўляецца адным з эфектыўных сродкаў вырашэння многіх задач, якія стаяць перад настаўнікам: павышэнне матывацыі вывучэння замежнай мовы, актывізацыя навучальных уменняў і навыкаў, пашырэнне базавага ўзроўню ведаў вучняў аб культуры англамоўных краін. Зносіны па-за ўрока, падчас падрыхтоўкі якога-небудзь мерапрыемства прадугледжваюць больш блізкія зносіны з вучнямі, з'яўляючыся тым самым важным выхаваўчым момантам. Вучні з задавальненнем прымаюць удзел у пазакласнай рабоце, выяўляючы сваю актыўнасць, дапытлівасць, непасрэднасць. А настаўніку пазаўрочныя зносіны дазваляюць лепш зразумець і раскрыць асобу кожнага дзіцяці, яго таленты.
У суботу 26 студзеня у ДУА “Сталовіцкая сярэжняя школа” была праведзена гульня па станцыям “Хто лепш ведае англійскую мову”. Сярод удзельнікаў- вучні 5-8 класаў.
Спалучэнне метадаў і прыёмаў, выкарыстаных на занятку, дазволілі ажыццявіць схаваны кантроль развіцця маўленчых уменняў і ўбачыць засваенне вучнямі раней пройдзенага матэрыялу. У час правядзення мерапрыемства ў класе панавала атмасфера сяброўства і ўзаемадапамогі. Дзеці атрымалі эмацыянальны і эстэтычнае задавальненне.