Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

13.09.19

День рождения БРПО

13 верасня піянерская дружына школы сабралася на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню нараджэння "Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі". Камандзіры прадставілі свае атрады, і па школе прагучалі дэвізы піянераў нашай школы: "Заўсёды наперад, ніколі назад!.." Малодшаму атраду вучняў 5 класа быў дадзены наказ ад старэйшых піянераў: брацца за справу і даводзіць яе да канца, ганарыцца Радзімай і быць карысным сабе, сям'і, народу. Наказ прагучаў ад старшыні Савета піянерскай дружыны школы Ангеліны Кандрыца.
З мэтай перадачы традыцый школы, на мерапрыемства была запрошана старэйшая група акцябрат, якія рыхтуюцца папоўніць рады піянераў будучай вясной.