Сёння вучні нашай школы прынялі ўдзел у патрыятычным марафоне "Я - БЕЛАРУС!". Мерапрыемства было прысвечана выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, паважлівых адносін да беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі. Вучні з задавальненнем размаўлялі і спявалі на роднай мове, вывучалі сімвалы і размалёўвалі нацыянальны арнамент. Марафон завяршыўся флэшмобам "Я - БЕЛАРУС!".