У суботу для вучняў старэйшых класаў была арганізавана дзелавая гульня "Ці ведаеш ты свае правы?" Вучні выказалі свае меркаванні аб тым, чаму так важна ведаць свае правы і выконваць абавязкі. У гульні прымалі ўдзел каманды "Можна", "Нельга", "Добра" і "Дрэнна". Гульцы прыйшлі да высновы, што веданне законаў дазваляе адстойваць свае правы і не парушаць правы іншых.