7 сакавіка ў школе прайшоў дзень самакіравання, мэтай якога было паспрабаваць сябе ў прафесіі педагога, усвядоміць усю адказнасць і хараство дадзенай прафесіі. Навучэнцы 8-11 класаў на адзін дзень памяняліся месцамі са сваімі настаўнікамі і ўбачылі школьнае жыццё з іншага боку. Юныя педагогі не забыліся і пра нас. Яны арганізавалі 12 клас і правялі ў ім займальны ўрок. Святочная атмасфера, кветкі настаўнікам і ўсмешкі радавалі ўсіх!











