Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

24.09.22

24 верасня 2022 г. у Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) прайшоў традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Завоссе – вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч. Светлы цень нашага земляка, яго слава і справа і сёння служаць гонарам беларускага народа, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змаглі адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст., даведацца пра жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сям'і знакамітага паэта, дакрануцца да літаратурнай і музычна-спеўнай спадчыны той пары.


Як і штогод, у межах свята была падрыхтавана насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост. Гасцей свята чакалі займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.

Падчас літаратурна-музычнага фестывалю «Восень у Завоссі», які прайшоў сёння ў Баранавіцкім раёне, адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага творчага конкурсу «Там я пакінуў душы часціцу…», прысвечанага Году гістарычнай памяці і творчасці Адама Міцкевіча.

Ініцыятарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Баранавіцкі райвыканкам і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дзеці і моладзь ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў у некалькіх узроставых групах і дзвюх намінацыях.

У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» пераможцай стала вучаніца нашай школы.

Лазукіна Ангеліна – малодшая ўзроставая катэгорыя (9-11 гадоў).