30 мая празвінеў Апошні званок для выпуснікоў 2016 года. Выпускнікам былі ўручаны сувеніры ад першакласнікаў, вучняў 10 класа, настаяцеля Сталовіцкай царквы Фёдара Бяльчыцкага. Першакласнікі атрымалі у падарунак футбольныя мячы ад “Белінвестбанка” і памятныя сувеніры ад выпускнікоў. Вучні, якія мелі значныя поспехі ў вучобе, алімпіядах і навукова-практычнай канферэнцыі, былі адзначаны ганаровымі граматамі.