Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

27.01.18

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту

27 студзеня Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. Вучням старэйшых класаў  было прапанавана мерапрыемства  “Халакост - памяць пакаленняў” .

27 студзеня 1945 годзе Савецкая Армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым (Польшча). За гады існавання ў ім было знішчана звыш 4 мільёнаў чалавек - грамадзян розных краін Еўропы і акупаванай часткі СССР.

Беларусь - адна з нешматлікіх краін свету, па якой Халакост у гады вайны прайшоўся з асаблівай жорсткасцю. 80% усяго яўрэйскага насельніцтва было знішчана. На тэрыторыі нашай краіны - прыкладна 500 месцаў знішчэння яўрэяў, і гісторыя Халакоста дагэтуль мае белыя плямы. У гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі былога СССР былі забітыя два мільёны яўрэў, 800 тысяч з іх - у Беларусі. У нашай краіне ад рук нацысцкіх акупантаў загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. З іх кожны трэці быў яўрэем.