Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

12.02.22

ЗІМА ПРЫЙШЛА - УСТАВАЙ НА ЛЫЖЫ!

Вялікая каштоўнасць для кожнага чалавека - здароўе! Зімовыя забавы - незвычайная радасць і карысць для здароўя чалавека. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна.

Сёння зіма парадавала невялікім марозцам, сонейкам і іскрыстым снегам.
Навучэнцы школы з нецярпеннем чакалі гэтых выхадных, каб правесці Дзень здароўя і спорту на лыжаролернай трасе ў п.Мір. Некаторыя ўпершыню ўсталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні.
Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў з уздзеяннем свежага паветра стане высока дзейсным прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, фіксуючы ў іх патрэбнасць у пастаянным далучэнні да спартыўных рухаў і павышаючы супраціўляльнасць арганізма да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і цягавітасць.


Навучэнцы вярнуліся дадому шчаслівыя, са станоўчымі эмоцыямі і вялізным жаданнем вярнуцца на лыжаролерную трасу яшчэ не раз.