Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Архіў навінаў

02.03.22

У перыяд з 14.02 па 28.02.2022 у ДУА “Сталовіцкая сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна была праведзена дэкада адкрытых вучэбных і факультатыўных заняткаў па тэме “Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу ў працэсе навучання як спосаб развіцця ключавых кампетэнцый вучняў, якія спрыяюць павышэнню якасці ведаў па вучэбных прадметах”.

Шматлікія даследаванні пацвярджаюць, што:

-         90% інфармацыі чалавек успрымае праз зрок;

-         70% сэнсарных рэцэптараў знаходзяцца ў вачах;

-         каля паловы нейронаў галаўнога мозгу чалавека задзейнічаны ў апрацоўцы візуальнай інфармацыі;

-         вышэйшая прадуктыўнасць чалавека, які працуе з візуальнай інфармацыяй на 17% вышэйшая;

-         на 4,5% лепш успамінаюцца дэталі візуальнай інфармацыі;

-         у 60 000 разоў хутчэй успрымаецца візуальная інфармацыя ў параўнанні з тэкставай;

-         чалавек запамінае 10% з пачутага, 20% - з убачанага і 80% - з убачанага і зробленага;

-         чалавек выконвае інструкцыю на 323% лепш, калі яна змяшчае ілюстрацыі (інфармацыя з сайта e-asveta.adu.by)

Педагогамі школы было праведзена 15 адкрытых урокаў, на якіх былі выкарыстаны наступныя сродкі візуалізацыі: простыя (падручнікі, схемы, мадэлі, тэксты, карціны, рэальныя прадметы, інш.) і складаныя (прыборы, камп’ютары, мультыборд, інш.).

Правядзенне дэкады спрыяла актывізацыі творчай актыўнасці настаўнікаў пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, удасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе, фарміраванню творчай прадуктыўнасці і матывацыі да самаразвіцця.

Неабходна падкрэсліць, што прымяненне візуалізацыі станоўча ўплавае і на вучняў: візуалізацыя павялічвае ўпэўненасць у сабе і самаацэнку, паляпшае канцэнтрацыю, расслабляе, памяншае стрэс, дапамагае перамагчы страхі,дапамагае асвойваць складаныя навыкі.