Прадмет
|
Клас
|
Дата
|
Тэма ўрока
|
Рэкамендацыі па вывучэнню матэрыяла
|
Беларуская літаратура
|
7 клас
|
20.04.2020
|
Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі. Змітрок Бядуля “Шчасце не ў золаце”
|
Чытанне ўступнага артыкула “Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі”, асэнсаванне прачытанага. Выкананне творчых заданняў па знаходжанні ў папярэдне вывучаных празаічных творах адзнак вершаваных. Пытанні і заданні да раздзела.
Чытанне мастацкага твора З.Бядулі “Шчасце не ў золаце”. Даказаць прыналежнасць твора да літычнай прозы.
Д/з. У прачытаных раней празаічных творах знайсці радкі з адзнакамі вершаванага твора. Падрыхтаваць выразнае чытанне твора З.Бядулі “Шчасце не ў золаце”.
|
21.04.2020
|
Максім Танк “Дрэвы паміраюць…”, Алесь Разанаў “У парку…”
|
Прачытаць творы. Адказаць на пытанні да твораў. С. 164 – 165. Падрыхтаваць адказы на пытанні і заданні на с.166.
Д/з. Вывучыць “Дрэвы паміраюць” на памяць. Адказы на пытанні с. 166.
|
27.04.2020
|
Мастацкая літаратура і навука. Цётка. “Шануйце роднае слова!”. Артыкул Цёткі “Шануйце роднае слова!” – узор публіцыстычнага твора.
|
Прачытаць артыкул”Мастацкая літаратура і навука”, асэнсаванне артыкула. Прачытаць публіцыстычны твор Цёткі “Шануйце роднае слова!”, вызначыць праблемы, узнятыя Цёткай у артыкуле.
Д/з. С.168,пыт.1-2 ; с.171, пыт.3.
|
04.05.2020
|
Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”. “Просім у хату, госцейкі нашы!”
|
Знаёмства з відамі публіцыстычных твораў (нарыс). Прачытаць першы раздзел твора. Работа з тлумачальным слоўнікам (аўтабіяграфія і нарыс). Разгляд і аналіз рэпрадукцыі карціны мастака Г.Вашчанкі “Мацярынскія крылы”, устанавіць асацыятыўныя сувязі літаратурнага твора з карцінай. Пракаменціраваць тэкст (побыт вясковых людзей. Звярнуць увагу на прадметы хатняга ўжытку, ежу, прылады працы беларусаў).
Д\з. Прачытаць другі – пяты раздзелы нарысаў
|
05.05.2020
|
Уладзімір Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі”. “Людзі зямлі беларускай”.
|
Прачытаць раздзел “Людзі зямлі беларускай”. Падрыхтаваць вуснае выказванне пра беларускі нацыянальны характар з апорай на змест твора. Абмеркаваць рэпрадукцыю карціны В.Цвіркі “На зямлі беларускай”. Вызначыць адрозненні ў паказе жыцця ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Адказаць на пытанніс.199.
Д/з. Прачытаць урывак з твора Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”.
|
|
|
|
|
|